Беларуска працягвае ладзіць праект пра дзяцей, якія перажылі рэлакацыю. Сярод герояў яе праекта – нашчадкі музыкаў Дзяніса Тарасенкі (удзельніка гурта “Разбітае сэрца пацана”), Кацярыны Ваданосавай, Ігара Палынскага.
“Нават пасля завяршэння супрацы з маленькім героем, мы захоўваем з ім кантакт”, – кажа заснавальніца праекту “Дзяцінства ў эміграцыі” Аксана Дабрыянец:
– У мяне нават да гэтай пары ёсць малюнак хлопчыка, з якім я запісвала гісторыю. Ён намаляваў мне футбольны мяч, на...