Падчас саміту сьпікераў парлямэнтаў краін ЭЗ Ціханоўская папрасіла Вугоршчыну заняць «больш жорсткую пазыцыю» ў дачыненьні да Лукашэнкі
У рамках саміту сьпікераў парлямэнтаў краін Эўразьвязу Сьвятлана Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэч, распавёў «Позірку» яе галоўны дарадца Франак Вячорка.