Улады скасоўваюць дамову карыстання Чырвоным касцёлам з суполкай «Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне ўжо атрымалі касцельныя ўлады. Ад прыходу патрабуюць забраць маёмасць з храма на працягу некалькіх дзён. Гэтую інфармацыю «Хрысціянскай візіі» пацвярджаюць адразу некалькі крыніц.
Касцёл Св. Сымона і Св. Алены ў Менску, больш вядомы ў народзе як Чырвоны касцёл. Храм знаходзіцца на плошчы Незалежнасці, побач з Домам урада і зʼяўляецца адным з сімвалаў сталіцы Беларусі.