У лютым Беларусь экспартавала 278,302 млн кілават-гадзін электраэнергіі на 13 млн 698,9 тыс. даляраў, сведчаць абноўленыя дадзеныя на сайце інтэрактыўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі Белстата.
Адзіным пакупніком беларускай электрычнасці стала Украіна (набыла 278,012 млн кВт∙гадз у рэжыме камерцыйных і аварыйных паставак, паводле звестак „Укрэнерга”). У параўнанні з лютым 2020 года экспарт электрычнасці з Беларусі павялічыўся ў 2,1 разу ...