Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу сябра БНК, былога кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Арцымана.
20 снежня 2019 года суддзя Ленінскага раённага суда Руслан Гурын аштрафаваў на 10 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. А ў абласным судзе суддзя Васіль Скок разглядаў скаргу на гэтае судовае рашэнне.
Кажа Уладзімір Арцыман:
– Суд прайшоў прадказальна. Прысуд пакінуты без змены. Суддзя, які павінен выконваць Канстытуцыю, парушае канстытуцыйныя нормы і выносіць неправасуднае рашэнне.