Каля 60 дэлегатаў з розных рэгіёнаў краіны ўдзельнічаюць у XI справаздачна-выбарным з’ездзе Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў (БНП), які праходзіць 20 красавіка ў Менску.
Фота Міколы Шараха.
На парадку дня з’езда стаяць справаздачы старшыні, віцэ-старшыні, сакратара-скарбніка, старшыні кантрольна-рэвізійнай камісіі прафсаюза; выбары новага кіраўніцтва БНП, а таксама прыняцце заяў...