Хроніка перасьледу 8 траўня: актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў калёніі нібыта за «здраду дзяржаве»
Актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў калёніі нібыта за «здраду дзяржаве»У Магілёўскім абласным судзе вынесьлі прысуд палітзьняволенаму актывісту з Нароўлі Мікалаю Віткоўскаму. Яго прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу і прызначылі 10 гадоў пазбаўленьня волі. Зьмест абвінавачаньня невядомы. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, паведамляе «Гомельская Вясна».
Мікалай Віткоўскі — грамадзкі актывіст з Нароўлі, сябра зьліквідаванай уладамі партыі...