Мікалай Статкевіч усклаў кветкі да магілы Акрэсьціна ў Менску
«Мёртвыя не вінаватыя, калі іх выкарыстоўваць у палітычных гульнях ды інфармацыйных войнах. Яны ня могуць устаць з магіл, каб абараніць сябе. Як ня можа ўстаць з магілы на Вайсковых могілках лётчык Акрэсьцін», — напісаў Статкевіч у Тэлеграме.