Украіна заявіла пра рэжым цішыні ў ноч на 6 траўня і паабяцала дзейнічаць «люстэркава» ў выпадку новых расейскіх атак
Мінабароны Расеі паведаміла, што Ўладзімір Пуцін аб’явіў перамір’е на 8 і 9 траўня. І выказала спадзеў, што Ўкраіна таксама спыніць агонь на гэты час. Адначасова Мінабароны прыгразіла нанесьці магутны ўдар па цэнтры Кіева, калі Ўкраіна атакуе Маскву падчас сьвяткаваньняў Дня перамогі.