Расейца, які адбыў тэрмін за камэнтар, затрымалі ў Менску і вывезьлі ў Расею. Цяпер ён зноў за кратамі
Жыхара Калугі Івана Любшына затрымалі ў менскім аэрапорце, адкуль ён спрабаваў вылецець у Армэнію, каб эміграваць у Францыю. Да гэтага Любшын адбыў у Расеі пяцігадовы тэрмін за камэнтар пра выбух у офісе архангельскай ФСБ.