«Магія травы, саломы і выцінанкі»: у Слоніме адкрылася выстава майстроў з Мастоў
Знаёмства з традыцыямі
Адкрыццё выстаўкі пачалося з цёплай сустрэчы з аматарамі народнай творчасці, паведамляе "Культура Слонімшчыны". Алена Мікалаеўна Садаўнічая, загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў, расказала пра напрамкі дзейнасці сваіх калег і прэзентавала асабістую калекцыю работ у тэхніцы выцінанкі — унікальнага віду беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства Алена Мікалаеўна правяла майстар-клас па пісанцы — старажытным мастацтве роспісу велікодных яек.