На фоне сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы – дыскусія пра непасрэдны ўдзел беларускага боку ў расейска-украінскай вайне абвастрылася. Гучаць таксама здагадкі пра мабілізацыю ў Беларусі ды праверкі баявой гатоўнасці асобных падраздзяленняў. Наратыў пра тое, што Пуцін цісне на Лукашэнку, каб той уступіў у вайну, а ён адкручваецца – не да канца праўда, кажа палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
Больш за тое, небяспечны прапагандысцкі наратыў, які стварае карціну, што не адпавядае рэчаіснасці...