112 гадоў таму, 9 жніўня 1910 года нарадзілася вялікая беларуская паэтка, вязень сталінскіх лагераў Ларыса Геніюш (1910-1983).
Ларыса Геніюш нарадзілася на Ваўкавышчыне ў фальварку Жлобаўцы, як яна сама пісала, на зямлі “з дзядоў і бацькоў беларусаў”.
3 лютага 1935 года яна ўзяла шлюб са студэнтам медычнага факультэта Карлава ўніверсітэта (Прага) Янкам Геніюшам у Воўпенскай царкве, што на Ваўкавышчыне. Пасля шлюбу пераехала ў Зэльву, дзе хутка нарадзіўся ў маладой сям’і сын Юрка.