Аляксандр Васілевіч, саўладальнік рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta і кампаніі Mint Media (выданні Kyky.org і „The Village Беларусь”), з’ехаў з Беларусі.
Васілевіч быў затрыманы 28 жніўня 2020 года па крымінальнай справе. Ён быў прызнаны палітвязнем. Яму прад’явілі абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. У лютым 2022 года суд прызнаў Васілевіча вінаватым і прысудзіў тры гады калоніі агульнага рэжыму, але яго вызвалілі ў зале суда ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.