У чарговай перадачы з серыі «З Падляшша родам» Валя Лаеўская запрашае ў Ласінку, што ў гміне Нарва Гайнаўскага павету. 14 траўня ў мясцовай царкве прайшла «Ноч музеяў» пад загалоўкам «На шлюбным кіліме». Экспанатамі сталі саматкныя ручнікі, кілімы, капы, дываны, плахты. Яшчэ ў палове мінулага стагоддзя без гэтых набораў не абыходзілася ні адна хата ў нашых вёсках.
Ініцыятаркай «Ночы музеяў» у царкве ў Ласінцы была Крыстына Ходак, для якой матэрыяльная спадчына продкаў...