„Альфа-Банк” (Беларусь) аднавіў працу сваіх картак міжнароднай плацёжнай сістэмы Visa за мяжой. Раней, 17 траўня, была адноўленая праца за мяжой выпушчаных „Альфа-Банкам” карт Mastercard.
„Цяпер аплаціць пакупкі можна звычайнай дэбетовай, карпаратыўнай або крэдытнай картай Visa або Mastercard”, – адзначылі ў прэс-службе банка.
У той жа час у банку папярэдзілі, што пры аплаце пакупак за мяжой банк, які абслугоўвае краму, „можа адхіліць трансакцыю”, калі не працуе з картамі, выпушчанымі ў Беларусі.