Спартоўцы „Сталіцы” сталі першымі фіналістамі 33-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У трэцім паядынку паўфінальнай серыі да трох перамог „сталічнікі” адолелі ў авертайме супернікаў з „Мінска” з лікам 2:1.
Калі да заканчэння дадатковага часу заставалася ўсяго 30 секунд, адзін з лідараў „Мінска” Уладзімір Піскун дапусціў грубую памылку і Павел Кніга забіў пераможны мяч. У першым матчы „Сталіца” выйграла 6:4, а потым вырвала перамогу ў серыі пасляматчавых пенальці – 5:4.