У касцёле святога Аляксандра ў Варшаве адбылася імша з нагоды гадавіны смерці беларускага народнага героя Вітольда Ашурка.
Ён загінуў у турме пры невысветленых абставінах, хоць блізкія і знаёмыя Ашурка ўпэўнены, што яго забілі, кажа журналіст „Белсату” Вітаўт Сіўчык:
– Знаёмыя Вітольда гаварылі, мала таго, што людзей саджаюць проста так за нішто, за краты кідаюць на гады, Вітольда на 5-ць асудзіў вось гэты так званы суддзя Максім Філатаў, не толькі кідаюць за краты, але і не даюць нават выйсці жывым з-за гэтых кратаў.