ЗША гатовыя прыпыніць санкцыі супраць беларускіх калійных угнаенняў, калі афіцыйны Менск пагодзіцца на транзіт украінскага збожжа ў Літву. Пра гэта піша The Wall Street Journal. Аднак чыгункай праз Польшчу і Беларусь можна арганізаваць перавозку толькі 10% украінскага хачовага экспарту.
Таму актуальнай застаецца пытанне дэблакады ўкраінскіх чарнаморскіх партоў. Без украінскага збожжа краінам Трэцяга Свету пагражае голад. Праблему з экспартам украінскага харчавання абмяркоўвалі ў чацвер у Савеце бяспекі ААН.