У Вільні праходзяць вучэнні па абароне ад ядзернай пагрозы з боку атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Гэтая АЭС, як вядома, знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад сталіцы Літвы.
Па словах кіраўніка беларускай партыі „Зялёныя” Змітра Кучука, у Беларусі таксама варта правесці падобныя вучэнні:
– Добра, што літоўскі ўрад клапаціцца пра сваіх грамадзян, у адрозненне ад беларусаў, якія таксама павінны праводзіць падобныя вучэнні, таму што, калі будзе якая форс-мажорная трагедыя, то, канешне...