У судзе Заводскага раёна горада Менска прайшло завяршальнае судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Уладзіміра Урбана.
Яго абвінавачвалі ў артыкуле 13 (падрыхтоўка да злачынства) і ў артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Суддзя Жанна Хвайніцкая пакарала мужчыну на 2 гады і 6 месяцаў хатняй “хіміі”.
На судзе ў якасці сведкі выступаў супрацоўнік міліцыі па прозвішчы Трус. Рабіў ён гэта ананімна...