Улады Расеі спынілі вываз сваіх грамадзян з-за мяжы, гэта зроблена, каб абараніць здароўе грамадзян і абмежаваць увоз хваробы з-за мяжы, заявіў аператыўны штаб ураду Расеі ў барацьбе з каронавірусам, паведамляе «Настоящее время».
Усяго за мяжой застаюцца ад 25 да 35 тысяч расіян, паведамляе BBC з спасылкай на прадстаўнікоў МУС.
Расіянам, якія хочуць вярнуцца з-за мяжы, прапануюць запоўніць анкету на партале дзяржаўных паслуг. Тады штаб складзе графік вяртання. Грамадзянам таксама...