Журналістка і пісьменніца Анастасія Зелянкова ў Полацку ў межах курсаў “Жывая мова” прадставіла сваю новую кнігу „Дзённікі супрацоўніка НКУС”.
На сустрэчы ўдзельнікі курсаў дзяліліся з аўтаркай кнігі сваімі сямейнымі гісторыямі, звязанымі з сталінскімі рэпрэсіямі. Для мяне гэта вельмі важна – пачуць такія гісторыі, – кажа Анастасія Зелянкова.
– Усё ж такі гэта вельмі важныя сустрэчы. І хацелася менавіта не толькі расказаць, але і пачуць ад людзей іх апавяданні. Я думаю, што сустрэча атрымалася не на столькі сумна...