«Каб абараніць права, дадзеныя Богам» – так ахарактарызаваў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заслугу паўстанцаў 1863-64 года ў выступе на святой імшы ў віленскай катэдры. Менавіта паўстанне і яе кіраўнік Кастусь Каліноўскі акрэслілі права беларускага народа на самавызначэнне.
Кажа архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:
– Сын беларускага народа, лідар нацыянальнага вызваленчага руху, публіцыст і паэт, высакародны чалавек, які вызначаўся незвычайнай сілаю духа і з’яўляўся адным з кіраўнікоў паўстання.