Па шматлікіх просьбах чытачоў «Пастаўскага краю» рэдакцыйны праект «Вёсачка» працягваецца. Першая на маршруце ў новым годзе — вёска Коўзаны Навасёлкаўскага сельсавета (некалі яна была цэнтрам калгаса «Ударнік»).
Тут 4 вуліцы: Пралетарская, Садовая, Кляновая, Свабодная; старыя хаціны і дыхтоўныя двухпавярхоўкі; 132 жыхары, з якіх 52 — дзеці да 18 гадоў. Наколькі дазваляе аб’ём газетнага развароту, знаёмімся з коўзанцамі.
Набыла другое жыццё
Ала Лешчык з’яўляецца старэйшынам Коўзанаў больш чым два дзесяцігоддзі.