14 і 15 чэрвеня Маладзечна прыме XXІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2024”. Дзякуючы прамым трансляцыям асноўных канцэртных праграм і аператыўным выпускам культурных навін адчуць атмасферу свята змогуць і гледачы тэлеканала “Беларусь 3”.
Насычаныя фестывальныя дні творчая каманда сацыякультурнага тэлеканала правядзе разам з жыхарамі і гасцямі Маладзечна. Так, карэспандэнты “Навін культуры” наведаюць асноўныя мерапрыемствы музычна-паэтычнага форуму, пагавораць...