Беларускі Калегіюм зладзіў анлайн-сустрэчу з уласным выпускніком, фатографам і гісторыкам Сяргеем Лескецем – аўтарам кнігі «Шэпт». Гэта сапраўднае антрапалагічнае даследаванне з этнаграфічнымі звесткамі, фактамі і запісамі аўтара-ўкладальніка.
Кажа Сяргей Лескець:
-Тым каштоўная мая праца, што ўсё ж такі атрымалася зафіксаваць арыгінальнае, сапраўднае да таго, як яно стала цалкам гарадскім, урбанізаваным. З традыцыйнага фальклору перайшло ў форму постфолку і сучаснага гарадскога фальклору.