Гурт Lity Taler сёння, 3 студзеня, зладзіць у Варшаве пазнавальны майстар-клас па музычных інструментах ад крывічоў да ВКЛ.
Артысты распавядуць пра старадаўнія інструменты, зайграюць самі, а таксама прапануюць навучыцца гасцям падзеі. Сярод экспанатаў будуць прадстаўленыя дуды, ліры, гуслі і шматлікае іншае.
“Ідэя зладзіць такую імпрэзу нарадзілася ў нас ужо даўно”, – распавядае кіраўнік гурта Дзяніс Шматко:
– Той антураж, які мы будзем рабіць, вельмі цікавіць дзяцей. Ім заўсёды цікава даведацца нешта новае...