Суддзя Валерый Раманоўскі выдаў даведку адносна гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына. Згодна з гэтым дакумантам, Івашына асудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага Кодэксу РБ: ч.1 арт. 356 («здрада дзяржаве») і арт. 179 («незаконны збор або распаўсюд дадзеных аб асабістым жыцці»), піша Гарадзенская праваабарона.
Аднак раней сваякі палітвязня паведамлялі пра тое, што затрымлівалі Дзяніса аператыўнікі КДБ паводле артыкула 365 («умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў»).