Праграма “Новыя людзі” названа лепшай у намінацыі “Вечныя каштоўнасці” VІ Міжрэгіянальнага гуманітарна-асветніцкага медыяфестывалю “Спас на Енісеі-2024”.
7 і 8 жніўня ў Краснадары праходзіць шосты медыяфестываль “Спас на Енісеі”. Гэта выдатная пляцоўка, дзе прадстаўнікі медыйнай супольнасці разам з экспертамі маюць магчымасць абмеркаваць актуальныя тэмы. Традыцыйна на медыяфестывалі падводзяць вынікі творчага конкурсу журналісцкіх работ. Сёлета конкурс сабраў рэкордную колькасць заявак.