У рамках эфірных акцый, прымеркаваных да векавога юбілею беларускага кінематографа, “Беларусь 3” працягвае знаёміць гледачоў са здабыткамі залатога фонду Белтэлерадыёкампаніі. Так, на тыдні з 27 мая сацыякультурны тэлеканал пакажа 6-серыйны дакументальна-хранікальны фільм “Біяграфія маёй рэспублікі”.
У аснове стужкі “Біяграфія маёй рэспублікі” (1968, рэжысёры – І. Рудамётаў, В. Карпілаў, І. Вейняровіч, У. Станкевіч, А. Ястрабаў) – унікальныя дакументальныя кадры, якія аўтарам давялося збіраць у беларускіх і расійскіх архівах...