Экспарт нафты з Расеі ў Беларусь сёлета абваліўся на 16%
Расейскія нафтавыя кампаніі ў студзені-ліпені 2017 году паставілі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы 10 мільёнаў 670 тысяч тон нафты. Гэтая лічба названая ў апэратыўнай зводцы расейскага дзяржпрадпрыемства «ЦДУ ТЭК».
У параўнаньні з дадзенымі за такі самы леташні час пастаўкі скараціліся на 16,2%.
«16% — гэта, канечне, шмат, — кажа Свабодзе эканаміст Леў Марголін. — Адкуль узялася такая лічба? Тлумачу: летась усю першую палову году пастаўкі з Расеі ішлі ў поўным абʼёме. Так званая вайна...