На свяце гучалі жывыя спевы ў выкананні народных калектываў «Славяначка» і «Жывіца».
Наведвальнікі мерапрыемства актыўна прымалі ўдзел у майстар-класах па традыцыйных рамёствах: саломапляценні, пісанцы, вышыўцы, лозапляценні, кераміцы, выцінанцы, вырабе абярэгавай лялькі, аплікацыі саломкай, а таксама набывалі сувеніры ручной работы.
Носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне» запрасілі палюбавацца на абрадавыя караваі, пакаштаваць іх і...