З 2 па 3 жніўня ў Росіцы ў Верхнядзвінскім раёне праходзілі ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча — двух святароў, якіх нацысты спалілі разам з жыхарамі вёскі.
У Росіцу, якая знаходзіцца на паўночным захадзе Верхнядзвінскага раёну, пілігрымы з усёй Беларусі дабіраліся самым розным транспартам. Пешая пілігрымка сёлета ішла ў Росіцу з Друі, у ёй, як паведамляе сайт парафія унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, прынялі ўдзел 110 чалавек.
...