Мастацка-дакументальная выстава “Пуцявіны роднага слова”.
15 снежня 2021 года Беларусь адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння Сцяпана Александровіча, доктара філалагічных навук, літаратуразнаўца, крытыка і публіцыста.
У другой палове ХХ стагоддзя Сцяпан Хусейнавіч стаў адным з самых актыўных працаўнікоў на ніве беларускай культуры, адкрыў шмат невядомых імёнаў у беларускай літаратуры, забытых фактаў і старонак нашай гісторыі.
Сцяпан Александровіч – адзін з самых вядомых багдановічазнаўцаў...