Аператар „МТС” палепшыў пакрыццё 3G-сеткі ўздоўж найбуйнейшых чыгуначных магістраляў Беларусі. У рамках праекта пабудаваная 51 новая базавая станцыя, паведамілі БелаПАН у прэс-службе аператара.
Сувязь палепшылі ў напрамках з Гомеля да Гудагая, з Берасця да Оршы і са Жлобіна да Віцебска.
Для рэалізацыі праекта ўздоўж чыгуначных шляхоў былі пабудаваныя новыя базавыя станцыі і мадэрнізаваныя існуючыя. Такім чынам, пакрыццё сеткі 3G палепшанае па наступных найбуйнейшых чыгуначных напрамках краіны...