Эксперыментальная выстава “Я хачу дадому” адкрылася ў Варшаве. На мерапрыемстве прадстаўленыя не толькі фотаздымкі беларускіх аўтараў, але і гукі гораду. Да таго ж падчас вернісажу дэмантраваўся і дакументальны фільм, які раскрываў светапогляды жыхароў Менска.
Паглядзець незвычайную выставу завіталі і культурныя дзеячы краіны. Сярод іх – экс-дырэктар віцебскага пабу “Торвальд” Віталь Броўка, акцёр і блогер Аляксей Сапрыкін, гітарыст гурта “Nizkiz” Леанід Несцярук.