Выстава «Вацлаў Гавел. Палітыка і Свядомасць» экспануецца ў Беларускім доме Варшавы. Адкрыццю выставы паспрыяў Беларускі дом, рух «За свабоду» і чэшская амбасада ў Польшчы.
Нагодай для гэтай ініцыятывы сталі 86-ыя ўгодкі з дня народзінаў першага прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела.
– Драматург, праваабаронца, «вязень сумлення» прэзідэнт, наогул крыштальна чысты чалавек і палітык, – кажа кіраўнік Вольнага ўніверсітэта ў Варшаве Аляксандр Мілінкевіч:
– Я яго асабіста ведаў, шмат разоў сустракаўся.