Святлана Ціханоўская і расейскі палітвязень Аляксей Навальны ўзначальваюць шорт-ліст патэнцыйных лаўрэатаў ў гэтым годзе. Пра гэта гаворыцца ў штогадовых прагнозах Інстытута даследавання праблем міру ў Осла.
Фота: Lyubov Moiseenko (RFE/RL Current Time)«І Ціханоўская, і Навальны з’яўляюцца заўзятымі крытыкамі расейскага ўварвання ва Украіну», — гаворыцца ў заяве. У тым ліку сумесная Нобелеўская прэмія міру паміж імі будзе разглядацца як падтрымка дэмакратычных і негвалтоўных альтэрнатываў Лукашэнку і Пуціну.