Гімназія ў Заслаўі і школа ў Гародні шукаюць вучняў, якія хочуць вучыцца па-беларуску.
У трэці клас Заслаўскай гімназіі шукаюць вучняў! Яшчэ крыху — і адзіны на ўвесь горад клас з беларускай мовай навучання можа знікнуць.
У гарадзенскую школу №34 пададзеная толькі адна заяўка ў беларускамоўны першы клас. Каб ён адкрыўся, патрэбна яшчэ 1−2 заяўкі.
Вы з Заслаўя або з Гародні? Хочаце, каб дзіця навучалася па-беларуску? Падайце заяўку ў клас з беларускай мовай навучання!
...