У прасторы МостМедыя ў Беластоку адкрылася фотавыстава «Кожны дзень. Супраціў рэгіёнаў Беларусі». Яна нагадвае нам пра падзеі двухгадовай даўніны, калі ў Беларусі супраць беззаконня і гвалту паўстаў не толькі Менск, але і рэгіёны. Калі людзі выйшлі на вуліцы не толькі гарадоў, але і вёсак.
Расказвае арганізатар выставы і сведка тых падзей – журналіст з Маладзечна Зоя Хруцкая:
– Мы сталі ўдзельнікамі гістарычных падзеяў. А ўнутры гэтага працэсу вельмі цяжка жыць, і вельмі цяжка зразумець, што з табой адбываецца.