Увечары 30 чэрвеня прыйшла інфармацыя, што ва Украіне на вайне загінуў Васіль Парфянкоў, былы беларускі палітвязень, змагар за незалежнасць Беларусі і Украіны.
Васіль Парфянкоў нарадзіўся 30 жніўня 1983 года ў Менску. Скончыў 9 класаў менскай школы № 163, працаваў аўтаслесарам ў мінскім аўтапарку № 7.
Быў актывістам незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды. Актыўна ўдзельнічаў у абароне Курапатаў у 2002 годзе, калі менскія ўлады мелі планы зруйнаваць крыжы-помнікі ахвярам сталінізму дзеля пашырэння МКАД.