Група беларусаў Варшавы напісала новыя, па-мастацку аформленыя, лісты беларускім палітвязням. Пісаць лісты палітвязням у Маладзёвым Хабе з 18 да 20 гадзін у сераду стала добрай традыцыяй. І колькасць жадаючых толькі расце.
Людзі не вельмі спадзяюцца, што атрымаюць адказы, але ўсё роўна ходзяць і пішуць, кажа Алёна Панамарова, мадэратар ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню»:
– Мы сабраліся не толькі напісаць лісты, але і намаляваць паштоўкі. У гэтым нам дапамагае мастачка з Беларусі.