Па Віцебшчыне коціцца хваля судоў за абразу Аляксандра Лукашэнкі ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў. Такія працэсы прайшлі днямі ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, людзей судзілі ў адкрытых і закрытых працэсах, і пакаранні былі дужа жорсткія: ад 2-х да 6-ці з паловай гадоў зняволення.
На думку віцебскай праваабаронцы Ірыны Траццяковай, масавы характар гэтай з’явы абумоўлены тым, што ўлады Беларусі баяцца новай хвалі пратэстаў на фоне падзення аўтарытэту Беларусі ў свеце:
– Следчыя органы ўзбудзіліся...