Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прапанаваў краінам СНД адмовіцца ад разлікаў у далярах і еўра.
У пятніцу ён удзельнічаў у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў Садружнасці, якое праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі. Галоўчанка лічыць, што адмова ад даляра і еўра дазволіць павялічыць аб’ём узаемнага гандлю.
„Дамагчыся забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту ва ўмовах абвешчанай нам эканамічнай вайны будзе немагчыма без вырашэння адной з сістэмаўтваральных задач ...