У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова. Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў.
36-гадовага жыхара Віцебска Паўла затрымалі 20 верасня мінулага года. Да гэтага часу мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА №2 у Віцебску.