Украінскі журналіст Уладзімір Данілюк з Луцку, што ў Валынскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю, на Міжнароднай канфераэнцыі пад назваю “Медыядыялог”, выказаў сваё стаўленне да сітуацыі з медыямі ў Беларусі.
– З аднаго боку я радуюся за тых, хто змог выехаць. Бо яны на волі і могуць надалей працаваць, хоць звычайна ў экстрэмальных абставінах. Але больш я ўсё ж такі сумую, бо ненармальная сітуацыя ў 21 стагоддзі ў краіне, якая фактычна разам з нашай Украінай стала незалежнаю. Там творацца такія ўмовы і абставіны...