Інфекцыяніст Мікіта Салавей у сваім ФБ заклікае беларусаў вакцынавацца, бо з такой дынамікай захворвання ў недалёкай будучыні многім можа раптам не хапіць дактароў, стацыянараў, кіслароду і патрэбных лекаў.
Ён піша, што інфекцыя істотна памаладзела, шпіталізуюцца не толькі пацыенты з хранічнай паталогіяй, лішняй вагой і старэйшыя за 60 гадоў, але і ва ўзросце ад 20 гадоў, прычым часцяком з ужо наяўнай дыхальнай недастатковасцю.
Цытата са звароту адмыслоўца: «Маскі ў транспарце і краме не носім або носім іх на барадзе...