У аграпрамысловым комплексе Беларусі на сёння 179 стратных прадпрыемстваў, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін 5 ліпеня ў праграме „Галоўны эфір” на тэлеканале „Беларусь 1”.
„Скарачаецца колькасць стратных прадпрыемстваў АПК, але ўсё роўна іх дастатковая колькасць, іх 179 ва ўсёй краіне. Адна з задач, якія я бачу, — іх зусім прыбраць са статыстыкі”, — сказаў Субоцін.
На яго думку, „адзінага рэцэпту тут няма: недзе трэба далучаць да прадпрыемстваў, узбуйняць, хтосьці выцягне гэтае прадпрыемства адсталае...