У ноч на 2 красавіка памёр супрацоўнік санаторыя “Пралеска”, што ў Ждановічах. Ён ляжаў з пнеўманіяй у раённай бальніцы, пасля яго перавялі ў менскую інфекцыёнку, куды накіроўваюць людзей са станоўчым аналізам на каронавірус.
Па інфармацыі “Нашай Нівы” памерлы Валер Ш. працаваў электрыкам, жыў у прыгарадзе. Яму было каля 60 гадоў.
Некалькі тыдняў таму мужчына ляжаў у абласной бальніцы, правяраў сэрца. Пасля выйшаў на працу, пабыў пару змен. А потым злёг з пнеўманіяй. У пятніцу, 27 сакавіка...